Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Руды распавёў, як будзе выглядаць ІТ-галіна ў Беларусі празь пяць гадоў


«Калі хочаце паглядзець, як будзе выглядаць ІТ-галіна ў Беларусі, напрыклад, гадоў празь пяць, то для гэтага ня трэба ехаць у Кітай, бо варта толькі паглядзець, што было ў Кітаі гадоў пяць назад» — заявіў пасол Беларусі ў КНР, экс-памочнік Аляксандра Лукашэнкі па эканоміцы Кірыл Руды.

15 траўня ён прыняў удзел у Эўразійскім лічбавым форуме, які ўпершыню прайшоў у межах выставы «ТІБО» у Менску.

Паводле дыплямата, сёньня ў КНР можна знайсьці самыя перадавыя тэхналёгіі і ўбачыць будучыню ня толькі для разьвіцьцёвых, але і многіх разьвітых краін.

«Першае ўражаньне, якое складваецца, калі чалавек прыяжджае ў Кітай, аб ІТ-сфэры, як правіла, супярэчлівае і можа быць абсалютна палярным: кажуць, у Кітаі ўсё складана і марудна, што вакол прапаганда, цэнзура і блякаваньне сайтаў і сацыяльных сетак. Зь іншага боку, гучаць абсалютна захопленыя водгукі прыняцьця, захапленьня, што ў Кітаі ўсё прадумана і хутка, мноства ІТ-паслуг і прадуктаў. Але пасьля кіданьня з крайнасьці ў крайнасьць надыходзіць стадыя маўчаньня і асэнсаваньня», — адзначыў Руды.

Паводле дыплямата, больш за 60% ВУП Кітаю стварае малы бізнэс. 90% кітайскіх стартапаў, паводле назіраньняў Рудага, паміраюць у першы год жыцьця, але «тыя, хто выжываюць, становяцца буйнымі міжнароднымі карпарацыямі», нягледзячы на тое што ў Кітаі для ІТ няма льготаў і субсыдыяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG