Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малайзіі прызначылі самага старога прэм’ера ў сьвеце


Махатхір Махамад
Махатхір Махамад

У Малайзіі прэмʼер-міністрам прызначылі 92-гадовага Махамада Махатхіра. Ён стаў самым старым абраным лідэрам у сьвеце.

Апазыцыйны альянс Махатхіра па выніках выбараў атрымаў большасьць у парлямэнце. Гэта адбылося ўпершыню з моманту здабыцьця краінай незалежнасьці ў 1957 годзе.

Па выніках выбараў апазыцыйнаму «Альянсу надзеі» дастаўся 121 мандат з 222.

Раней «Альянс надзеі» паабяцаў не перасьледаваць кааліцыю «Нацыянальны фронт», якая кіравала ў краіне 60 гадоў, і ня помсьціць яе лідэру, былому прэмʼер-міністру Наджыбу Тун Разаку, якога падазраюць у карупцыі і крадзяжы бюджэтных сродкаў. Сам Разак пасьля выбараў заявіў, што ён прымае «волю народу».

Махатхір Махамад ужо ўзначальваў урад Малайзіі — з 1981 па 2003 гады. Пасьля перамогі на парлямэнцкіх выбарах ён назваў сваёй мэтай аднаўленьне вяршэнства закону ў краіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG