Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На былога намесьніка старшыні Менгарвыканкаму завялі крымінальную справу


Сьледчы камітэт Беларусі, ілюстрацыйнае фота
Сьледчы камітэт Беларусі, ілюстрацыйнае фота

Начальніка Галоўнага ўпраўленьня спажывецкага рынку Менгарвыканкаму Андрэя Дамарацкага затрымалі праз падазрэньне ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, піша БелТА.

Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску завяло на Дамарацкага крымінальную справу.

«Ён падазраецца ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, якія прывялі да нанясеньня істотнай школы дзяржаўным інтарэсам», — паведаміла афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.

Дамарацкі пад вартай, праводзіцца расьсьледаваньне.

Андрэй Дамарацкі ўзначальваў Галоўнае ўпраўленьне Менгарвыканкаму па спажывецкім рынку зь верасьня 2017 году. Яго прызначылі на гэтую пасаду пасьля скарачэньня з пасады намесьніка старшыні Менгарвыканкаму па гандлі, якую Дамарацкі займаў з 2013 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG