Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі пратэсту ў Казахстане завяршыліся масавымі затрыманьнямі. ФОТА, ВІДЭА


Затрыманьні ў Астане. 10 траўня 2018 году.
Затрыманьні ў Астане. 10 траўня 2018 году.

У казаскім горадзе Алматы паліцыя правяла масавыя затрыманьні на месцы правядзеньня несанкцыянаванай акцыі «ў падтрымку палітычных вязьняў».

Як паведамляе Казаская служба Радыё Свабода, сілавікі саджалі ў паліцэйскія мікрааўтобусы дзясяткі грамадзян, у тым ліку мінакоў. Затрыманьні праводзіліся на ўчастку пешаходнай вуліцы Панфілава, які прымыкае да тэатра опэры і балета імя Абая. Паводле ацэнак, у Алматы на месцы акцыі затрымана каля 80 чалавек.

Паліцыя і спэцназ праводзілі затрыманьні таксама ў Астане, дзе каля будынка, у якім месьцяцца дыпляматычныя місіі замежных дзяржаў, дзясяткі людзей сабраліся на акцыю з аналягічнымі патрабаваньнямі: вызваліць зьняволеных і спыніць катаваньні. Сярод затрыманых у Астане — шараговыя грамадзяне, у тым ліку мінакі, грамадзянскія актывісты. Прадстаўнікі сіл бясьпекі затрыманьні не пракамэнтавалі.

Затрыманьні ў Астане
Затрыманьні ў Астане

Арганізатары акцый раней заклікалі грамадзян выйсьці на мірную акцыю пратэсту ў падтрымку перасьледаваных па палітычных матывах і супраць катаваньняў у Астане, Алматы і ў іншых гарадах. У горадзе Шымкеньце некалькі дзесяткаў чалавек сёньня сабраліся на гарадзкой плошчы з патрабаваньнем вызваліць грамадзян, якіх казаскія праваабаронцы аднесьлі да палітычных вязьняў.

Затрыманьні ў Астане
Затрыманьні ў Астане

Зь вечара 9 траўня праваабаронцы паведамілі, што ім вядома пра прыкладна дзесяць выпадкаў выклікаў грамадзянскіх актывістаў і шараговых грамадзян у паліцыю напярэдадні акцый пратэсту ў Астане і ў іншых гарадах краіны, ініцыяваных рухам «Дэмакратычны выбар Казахстана» (ДВК), забароненым у Казахстане. Рух заснаваны палітыкам Мухтарам Аблязавым, крытыкам казахстанскіх уладаў, які жыве за мяжой.

Затрыманьні ў Алматы
Затрыманьні ў Алматы

Акцыі пратэсту, паводле словаў арганізатараў і ўдзельнікаў, прымеркаваны да прыбыцьця ў Казахстан афіцыйнай місіі Эўрапейскага парлямэнту, якая, як чакаецца, правядзе ацэнку выкананьня Астаной умоў Пагадненьня аб партнэрстве і супрацоўніцтве паміж ЭЗ і Казахстанам. Адным з кантрольных пунктаў гэтага пагадненьня зьяўляецца забесьпячэньне захаваньня правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў у Казахстане.

Затрыманьні ў Алматы
Затрыманьні ў Алматы

25 красавіка група дэпутатаў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) заклікала Астану выканаць узятыя ёй на сябе міжнародныя абавязаньні, у тым ліку ў галіне забесьпячэньня ў краіне свабоды слова, свабоды мірных сходаў, а таксама спыніць абмежаваньне доступу да сацыяльных мэдыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG