Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат на пасаду кіраўніка ЦРУ: Расея — пагроза для ЗША


Джына Гаспэл 9 траўня 2018 году на слуханьнях у Сэнаце ЗША.
Джына Гаспэл 9 траўня 2018 году на слуханьнях у Сэнаце ЗША.

Расея зьяўляецца адной з пагроз для ЗША. Пра гэта на слуханьнях у камітэце па выведцы Сэнату ЗША заявіла кандыдат на пасаду дырэктара ЦРУ Джына Гаспэл.

Апроч іншага, яна запэўніла, што калі ёй давераць кіраўніцтва ведамствам, то ЦРУ не адновіць практыку вядзеньня жорсткіх допытаў.

Раней паведамлялася, што Гаспэл хацела зьняць сваю кандыдатуру з вылучэньня на пасаду дырэктара ЦРУ пасьля паведамленьняў аб яе датычнасьці да катаваньняў, якім падвяргаліся падазраваныя ў тэрарызьме.

Калі Гаспэл зацьвердзяць на пасадзе, то яна стане першай жанчынай, якая ўзначаліла ЦРУ.

На працу ў ЦРУ Джына Гаспэл прыйшла ў 1985 годзе. У лютым 2017 года яна была прызначаная на пасаду намесьніка дырэктара ЦРУ.

Паводле паведамленьняў газэты The Washington Post Гаспэл у свой час узначальвала сакрэтную турму ЦРУ ў Тайляндзе, у якой амэрыканскія вайскоўцы ўжывалі імітацыю ўтапленьня адносна двух чалавек, якіх падазравалі ў сувязях з тэрарыстычнай групоўкай «Аль-Каіда».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG