Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць «Газпрому» ў Польшчы пачалі справу


Польскае ўпраўленьне абароны канкурэнцыі і спажыўцоў (UOKiK) пачало справу супраць расейскай кампаніі «Газпром» і яшчэ пяці замежных кампаніяў, адказных за фінансаваньне газаправоду «Паўночны паток —​ 2». Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным у сераду на сайце ведамства са спасылкай на шэфа антыманапольнага ведамства Марэка Нехцяла.

Польскі антыманапольны рэгулятар (UOKiK) падазрае, што бакі дамовы, нягледзячы на ​адкліканьне заяўкі, сумесна выконваюць праект, фінансуючы «Паўночны паток — 2». Паведамляецца, што кіраўнік антыманапольнага рэгулятара можа накласьці на прадпрыемства штраф велічынёй да 10 працэнтаў выручкі за папярэдні год, калі прадпрыемства заключыла ўгоду бяз згоды прэзыдэнта Ўпраўленьня абароны спажыўцоў.

UOKiK можа таксама запатрабаваць продажу часткі актываў прадпрыемства, продажу кантрольнага пакета акцый або роспуску прадпрыемствы, калі высьветліцца, што заканадаўства парушана.

Будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» было прааналізавана UOKiK ў жніўні 2016 году. У той час прэзыдэнт UOKiK вырашыў, што заплянаваная дамова паміж «Газпромам» і пяцьцю міжнароднымі кампаніямі можа прывесьці да абмежаваньня канкурэнцыі. Сумеснае прадпрыемства зводзілася да праектаваньня, фінансаваньня, будаўніцтва і эксплюатацыі газаправода «Паўночны паток — 2», які ішоў ад узьбярэжжа Балтыйскага мора да пункту паблізу Грайфсвальду ў Нямеччыне.

У той час Упраўленьне прызнала, што «Газпром» дамінуе ў даставах газу ў Польшчу, і ўгода можа ўмацаваць уладу кампаніі над атрымальнікамі газу ў Польшчы. Удзельнікі кансорцыюму тады адклікалі заяўку, што на практыцы азначала забарону на будаўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG