Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя вызваліла трох амэрыканцаў напярэдадні сустрэчы Кім Чэн Ына з Трампам


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сераду, што трое амэрыканцаў, затрыманыя раней у Паўночнай Карэі, ляцяць дадому разам зь Дзяржаўным сакратаром Майкам Пампэа, які быў зь візытам у Пхэньяне. Дональд Трамп таксама паведаміў, што асабіста прыбудзе на авіябазу Эндрус, каб сустрэць Пампэа і трох амэрыканцаў карэйскага паходжаньня, якіх утрымлівала КНДР.

«Рады паведаміць вам, што Дзяржсакратар Майк Пампэа знаходзіцца ў паветры на зваротным шляху з Паўночнай Карэі з трыма выдатнымі джэнтэльмэнамі, сустрэчы зь якімі ўсе так чакаюць. Яны, здаецца, у добрым здароўі», — напісаў Трамп у Twitter.

Трое амэрыканскіх грамадзян карэйскага паходжаньня Кім Донг Чул, Тоні Кім і Кім Хак Сонг былі затрыманыя ў Паўночнай Карэі і знаходзіліся ў зьняволенні працяглы час.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG