Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Падʼёмнік — гэта свабода». Вазочнік з Гомля хоча да пачатку лета самастойна выйсьці з падʼезду


«Пад'ёмнік — гэта свабода». Вазочнік з Гомлю хоча да пачатку лета самастойна выйсьці з пад'езду
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:18 0:00

26-гадовы Андрэй Антоненка з Гомля атрымаў згоду большасьці жыхароў падʼезду на ўсталяваньне падʼёмніка, пры дапамозе якога зможа пераадолець на вазку сем прыступак.

Хлопец разам з маці зьбіраўся паставіць падʼёмнік больш за год таму. Мясцовыя ўлады ўзялі на сябе фінансаваньне (каштуе прылада каля 7 тысяч даляраў). Адзінай перашкодай стала ўмова — за падʼёмнік павінна прагаласаваць большасьць жыхароў падʼезду. Але калі першы раз пачалі зьбіраць галасы, выявілася, што пераважная большасьць супраць. Некаторыя палічылі, што фінансаваць падʼёмнік і яго мантаж будуць яны самі, некаторыя — што прылада перашкодзіць заносіць у падʼезд мэблю і дзіцячыя вазкі.

Пасьля таго як гісторыя займела грамадзкі рэзананс, а Андрэй даў інтэрвію дзясятку мэдыя, пазыцыя некаторых ягоных суседзяў зьмянілася. Паўплываў на гэта і сход, які арганізавалі мясцовыя ўлады. Там патлумачылі, што плаціць ні за ўсталёўваньне, ні за абслугоўваньне падʼёмніка жыхары дома ня будуць. Таксама назвалі памеры падʼёмніка — у складзеным стане ён будзе займаць каля 10 сантымэтраў пры сьцяне. Апошні раз, як апытвалі, з 118 чалавек за падʼёмнік выказаліся 79. Яшчэ 38 застаюцца супраць, адзін устрымаўся.

Цяпер Андрэй Антоненка чакае моманту, калі, як ён кажа, «разрэжа чырвоную стужку і адкаркуе шампанскае каля падʼёмніка». Спадзяецца, што ўжо да канца траўня зможа выехаць на вуліцу самастойна. Плянаў у хлопца шмат — ён любіць наведваць масавыя мерапрыемствы, прафэсійна займаецца дызайнам, плянуе атрымліваць вышэйшую адукацыю. Дзеля ўсяго гэтага трэба мець магчымасьць самастойна выходзіць з дому і перасоўвацца па горадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG