Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр гурту System of a Down Сэрж Танк’ян прыляцеў у Ерэван. УЖЫВУЮ


Сэрж Танк'ян у аэрапорце
Сэрж Танк'ян у аэрапорце

У панядзелак увечары ў Ерэван прыляцеў амэрыканскі рок-музыка армянскага паходжаньня Сэрж Танк’ян, які падтрымаў пратэсты ў Армэніі.

Апошні раз Сэрж Танк’ян быў у Армэніі ў 2015 годзе. Тады ён разам з сусьветна вядомым рок-гуртом System of a Down даў канцэрт на плошчы Рэспублікі ў Ерэване. На сустрэчу Танк’яна ў аэрапорце «Звартноц» прыехаў лідэр пратэстаў, апазыцыйны дэпутат Нікол Пашыньян і сотні яго прыхільнікаў, паведамляе армянская служба Радыё Свабода.

Танк’яну наладзілі цёплы прыём у аэрапорце і па дарозе на плошчу Рэспублікі, дзе пазьней пройдзе мітынг, на якім Танк’ян і Пашыньян маюць выступіць з кароткімі прамовамі.

Жывая трансьляцыя зь Ерэвану:

У аўторак, 8 траўня, Нацыянальны сход Армэніі павінен абраць новага прэм’ер-міністра Армэніі. Адзіны кандыдат — Нікол Пашыньян.

«Я вырас у Лос-Анджэлесе, але Армэнія — мая радзіма». Вялікае інтэрвію з Сэржам Танк’янам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:36 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG