Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерусаліме зьявіліся паказальнікі з надпісам «Амбасада ЗША»

Агенцтва Reuters паведамляе, што ў Ерусаліме 7 траўня зьявіліся прынамсі тры дарожных паказальнікі з надпісам «Амбасада ЗША».

Агенцтва адзначае, што гэта адбылося за тыдзень да заплянаванага адкрыцьця будынку дыпляматычнай місіі. Паказальнікі — на ангельскай, іўрыце і арабскай — былі ўсталяваныя недалёка ад паўднёвага Ерусаліму, каля будынку амэрыканскага кансуляту, які будзе перайменаваны ў амбасаду ЗША, калі дыпмісія будзе афіцыйна пераведзеная 14 траўня з Тэль-Авіву.

Рашэньне прэзыдэнта Дональда Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраілю і перасунуць туды амбасаду сутыкнулася з пратэстам ва ўсім сьвеце, у тым ліку з боку ключавых саюзьнікаў ЗША ў Эўропе.

Шырока распаўсюджанае меркаваньне, што рашэньне аб пераносе амбасады нанесла шкоду намаганьням ЗША па ўсталяваньні міру паміж Ізраілем і палестынцамі, і выклікала асьцярогі, што гэты крок можа прывесьці да аднаўленьня гвалту. Першапачаткова перанос амбасады быў заплянаваны на 2019 г.. Але Ізраіль паскорыў гэты працэс, зьняўшы бюракратычныя бар’еры для выкананьня гэтага рашэньня.

Цяперашні кансулят ЗША лічыцца «прамежкавым абʼектам». Паведамляецца, што прадугледжваецца будаўніцтва сталай амбасады ЗША ў іншым месцы ў Ерусаліме.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG