Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у рэйтынгу «вэстэрнізацыі» постасавецкіх краін — паміж Кіргізстанам і Ўзбэкістанам


Парад з нагоды 9 траўня ў Гомлі, 2017 год
Парад з нагоды 9 траўня ў Гомлі, 2017 год

Беларусь апынулася паміж Кіргізстанам і Ўзбэкістанам у рэйтынгу «вэстэрнізацыі» постсавецкіх краінаў. Такія зьвесткі абвясьціў амэрыканскі стратэгічны цэнтар StrategEast.

Першыя тры месцы ў гэтым сьпісе самых «заходніх» краінаў занялі дзяржавы Балтыі — Эстонія, Літва і Латвія. Беларусь апынулася на 11-м месцы, набраўшы 31,5 балы.

Эстонія — 93 балы
Латвія — 85
Літва — 82
Грузія — 62
Малдова — 56
Украіна — 54
Армэнія — 48,5
Казахстан — 39,5
Азэрбайджан — 37
Кіргізстан — 37
Беларусь — 31,5
Узбэкістан — 29,5
Таджыкістан — 19,5
Туркмэністан — 17,5

Складаючы рэйтынг, дасьледчыкі ацэньвалі палітычную, эканамічную, юрыдычную, культурную сытуацыю і лад жыцьця ў 14 краінах. Найгоршыя адзнакі Беларусь атрымала за палітычную «вэстэрнізацыю». У дакладзе згадваюцца парушэньні падчас правядзеньня выбараў, ігнараваньне ўладамі рэкамэндацыяй Вэнэцыянскай камісіі, перасьлед журналістаў, нізкі паказьнік замежных інвэстыцыяў.

У справаздачы прыводзяцца вынікі апытаньня наконт праэўрапейскіх настрояў у Беларусі. Калі б рэфэрэндум наконт далучэньня да ЭЗ адбыўся ў красавіку 2017 году, то ўступленьне Беларусі ў Эўразьвяз падтрымала б 14,9%, а супраць выказалася б — 51,4%.

6,5 з 15 магчымых балаў Беларусь атрымала за моўную і культурную «вэстэрнізацыю». У справаздачы згадваецца часьцейшае выкарыстаньне лацінскага альфабэту і ангельскай мовы ў візуальным афармленьні гарадоў і дарожных знакаў.

Падчас дасьледаваньня разглядаліся зьвесткі, атрыманыя ў першай палове 2017 года і раней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG