Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінал Лігі чэмпіёнаў у Кіеве: замежным заўзятарам прапануюць бясплатнае жытло


Кубак Лігі чэмпіёнаў у Кіеве, 21 красавіка 2018
Кубак Лігі чэмпіёнаў у Кіеве, 21 красавіка 2018

У сацыяльнай сетцы Facebook жыхары Ўкраіны прапануюць бясплатнае жытло замежным заўзятарам, якія наведаюць фінал Лігі чэмпіёнаў у Кіеве ў канцы траўня.

Да ініцыятывы, сярод іншага, далучыўся ўкраінскі тэлевізійны журналіст, вядучы праграмы «Сняданак з 1 + 1» Ягор Гардзееў.

Таксама кіяўляне стварылі групу, у якой ахвочыя могуць разьмясціць адпаведныя аб’явы.

Згодна з інфармацыяй на сэрвісах, якія дазваляюць рэзэрваваць жытло, цэны на арэнду ў Кіеве ў пэрыяд фіналу турніру вырасьлі ў некалькі разоў.

Жаночы фінал Лігі чэмпіёнаў згуляюць 24 траўня на стадыёне «Дынама» імя Валерыя Лабаноўскага. У ім сустрэнуцца нямецкі «Вольфсбург» і францускі «Ліён».

У мужчынскім фінале, які адбудзецца 26 траўня ў НСК «Алімпійскі», згуляюць гішпанскі «Рэал» (Мадрыд) і ангельскі «Лівэрпуль».

Першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Украіны Сяргей Яравы чакае, што на фінал Лігі чэмпіёнаў у Кіеў прыедуць 50 000 заўзятараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG