Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асудзілі затрыманьні пратэстоўцаў ў Расеі


Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Гэзэр Наўэрт
Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Гэзэр Наўэрт

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні ў твітэры, распаўсюджаным прэс-сакратаром амерыканскага дыпляматычнага ведамства Гэзэр Наўэрт.

У ім адзначаецца, што «палітычныя лідэры, якія ўпэўненыя ў сваёй легітымнасьці, не арыштоўваюць мірных апанэнтаў за ўдзел у пратэсьце».

Эўразьвяз таксама асудзіў затрыманьні дэманстрантаў і прымяненьне гвалту, якое па ацэнцы прадстаўнікоў ЭЗ, пагражае свабодзе выказваньня, меркаваньня і свабодзе сходаў. Прадстаўнікі зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ засьведчылі неабходнасьць абароны фундамэнтальных правоў, замацаваных у Канстытуцыі Расеі.

Антыўрадавыя мітынгі «Ён нам не цар», прымеркаваныя да інаўгурацыі Пуціна 7 траўня, напярэдадні прайшлі ў дзясятках гарадоў краіны.

Праваабарончы партал «ОВД-ИНФО» паведамляе, што па ўсёй Расіі былі затрыманыя амаль 1600 чалавек. Найбольшая колькасць затрыманых у Маскве і Санкт-Пецярбургу — 704 і 229 чалавекі адпаведна. У Чэлябінску паліцыя затрымала 164 чалавекі. Дзесяткі мітынгоўцаў затрыманыя ў Якуцку, Краснаярску, Краснадары, Калузе і Новакузнецку.

Па словах відавочцаў, паліцыя дзейнічала вельмі жорстка.

Апазыцыянэр Аляксей Навальны таксама быў затрыманы. Яго адпусьцілі з аддзяленьня толькі а палове першай ночы. Ён паведаміў у твітары, што супраць яго заведзеныя дзьве адміністрацыйныя справы — за парушэньне правілаў правядзеньня мітынгу і аб непадпарадкаваньні паліцэйскаму. Суд над Навальным адбудзецца 11 траўня.

Сам ён пракамэнтаваў сытуацыю так: «Відаць прыйшла каманда — да інаўгурацыі не саджаць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG