Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cтан некаторых галадоўніц у Пухавіцкім раёне сур’ёзна пагоршыўся


У першы дзень галадоўкі ў Пухавіцкім раёне

9-ы дзень ў Беларусі працягваецца галадоўка актывістак руху «Маці 328», якія дамагаюцца лібэралізацыі антынаркатычных законаў і перагляду спраў сваякоў, асуджаных за распаўсюд наркотыкаў на вялікія тэрміны.

Як распавяла Радыё Свабода адна з удзельніц галадоўкі ў вёсцы Востраў у Пухавіцкім раёне Алена Кузьміна, 5 траўня стан некаторых галадоўніц сур’ёзна пагоршыўся. Паводле яе, найгорш пачуваецца Людміла Кулініч, якая ня мае жоўцевага пухіра, і таму галадоўка ёй супрацьпаказаная. Іншая ўдзельніца галадоўкі Натальля Старавойт сёньня губляла прытомнасьць.

Па стане на 5 траўня ў галадоўцы па-ранейшаму бяруць ўдзел 14 чалавек. Лічба засталася нязьменнай таму, што 4 траўня адна галадоўніца далучылася да акцыі ў Віцебску, але ў той жа дзень адна жанчына ў Калінкавічах выйшла з галадоўкі у сувязі з дрэнным станам здароўя. Такім чынам, там працягваюць галадоўку 6 жанчын, яшчэ 7 галадаюць ў вёсцы Востраў у Пухавіцкім раёне, адна — ў Віцебску.

9-ы дзень галадоўкі. Агляды мэдыкаў, званкі сыноў з калёній, «перадача» ў Чачню Кадыраву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG