Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэйм Латвіі падтрымаў у першым чытаньні ліміт на тэлевяшчаньне з Расеі


Мітынг каля будынка Міністэрства адукацыі і навукі Латвіі ў 2004 годзе
Мітынг каля будынка Міністэрства адукацыі і навукі Латвіі ў 2004 годзе

Парлямэнт Латвіі ў першым чытаньні падтрымаў законапраект пра скарачэньне вяшчаньня расейскага тэлебачаньня. Папраўкі да заканадаўства прадугледжваюць 90 адсоткаў тэлевяшчаньня ў краіне на мовах Эўразьвязу.

Як паведамляе партал навінаў DELFI, дэпутаты спадзяюцца, што новыя меры дапамогуць «абмежаваць ўсё большы ўплыў прапаганды Крамля» ў Латвіі.

Раней у красавіку прэзыдэнт Латвіі зацьвердзіў рэформу па пераводзе школ нацыянальных меншасьцяў — у асноўным гэта расейскамоўныя школы — на латыскую мову навучаньня. Супраць новаўвядзеньняў некалькі разоў праводзіліся акцыі пратэсту. Іх арганізатар — Рускі саюз Латвіі. Нацыянальнае бюро па абароне канстытуцыі Латвіі лічыць, што арганізацыя зьвязана з Крамлём.

Насельніцтва Латвіі складае прыкладна 1 мільён 700 тысяч чалавек, каля 500 тысяч жыхароў краіны называюць сябе рускімі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG