Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Трамп вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

У сераду група рэспубліканцаў-кангрэсмэнаў намінавала прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на Нобэлеўскую прэмію міру.

У лісьце, накіраваным заканадаўцамі ў Нобэлеўскі камітэт, гаворыцца, што Дональд Трамп «нястомна працаваў, спрабуючы аказаць максымальны ціск на Паўночную Карэю, прымусіць яе спыніць незаконную ваенную праграму і дасягнуць міру ў рэгіёне».

18 рэспубліканцаў-аўтараў звароту адзначаюць посьпех адміністрацыі Трампа, якой удалося аб’яднаць міжнародную супольнасьць, што дазволіла ўвесьці новыя санкцыі, якія падарвалі паўночнакарэйскую эканоміку і вымусілі Пхэньян пайсьці на перамовы.

Ідэю вылучэньня Дональда Трампа на Нобэлеўскую прэмію ў апошнія дні шырока абмяркоўваюць ягоныя прыхільнікі. Падставай для гэтага стала інфармацыя аб тым, што прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін выказаўся ў яе падтрымку на нарадзе зь вядучымі чальцамі кабінэта міністраў. У мінулыя выходныя падчас мітынгу ў Мічыгане з удзелам прэзыдэнта Трампа ягоныя ўдзельнікі скандавалі: «Нобэль, Нобэль!»

Некаторыя крытыкі Дональда Трампа ў Злучаных Штатах называюць ліст 18 кангрэсмэнаў Нобэлеўскаму камітэту палітычным трукам, спробай зарабіць палітычныя балы ў вачах кансэрватыўнага электарату незадоўга да прамежкавых выбараў у Кангрэс. Кангрэсмэн ад Нью-Ёрку Адрыяна Эспая заявіў аб тым, што сьвет ня стаў больш бясьпечным за год пасьля прыходу Дональда Трампа ў Белы дом.

«Намінацыя на такую прэстыжную ўзнагароду не павiнна быць падставай для палітычных гульняў», — дадаў ён.

Правам вылучэньня кандыдатур на прэмію валодаюць кіраўнікі дзяржаў, чальцы ўрадаў і заканадаўчых сходаў. У мінулым чатыры амэрыканскія прэзыдэнты сталі ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі міру: Тэадор Рузвэльт, Вудра Ўільсан, Джымі Картэр і Барак Абама.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG