Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода: перасьлед журналістаў павінен спыніцца


Томас Кент.

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Томас Кент назваў «неверагодным злачынствам» гібель журналістаў падчас тэракту ў сталіцы Аўганістану Кабуле. Ён выказаў спачуваньні родным і блізкім загінулых, у ліку якіх былі супрацоўнікі Аўганскай службы РСЭ / РС.

Напярэдадні Сусьветнага дня свабоды друку Кент заявіў аб неабходнасьці спыніць перасьлед журналістаў. Ён адзначыў, што супрацоўнікі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабоды працягваюць сутыкацца з нападамі, пагрозы і ціскам з боку ўладаў у Пакістане, Расеі, Украіне, Іране і іншых краінах.

30 красавіка ва ўрадавым квартале Кабулу адбыўся тэракт. Першы выбух зрабіў сьмяротнік, які ехаў на матацыкле. Калі на месца здарэньня прыбылі ратавальнікі і журналісты, самападрыў зрабіў яшчэ адзін баявік.

Ахвярамі тэракту сталі 29 чалавек, у тым ліку дзевяць журналістаў. У прыватнасьці, загінулі два рэпарцёры Аўганскай службы РСЕ / РС Абадула Хананзай і Сабауун Какар. Журналістка Махарам Дурані, якая таксама загінула пры выбуху, павінна была прыступіць да працы на Радыё Свабода 15 траўня.

Адказнасьць за напад 30 красавіка ў Кабуле ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG