Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччыне спатрэбіўся упаўнаважаны па барацьбе з антысэмітызмам


Вокладка дакладу ФРН аб становішчы з антысэмітызмам у 2017 годзе.
Вокладка дакладу ФРН аб становішчы з антысэмітызмам у 2017 годзе.

У Нямеччыне прыступіў да працы ўпаўнаважаны ўраду па барацьбе з антысэмітызмам — гэтая пасада зьявілася ўпершыню ў гісторыі краіны.

Як паведамляе «Нямецкая хваля», пасаду заняў 51-гадовы Фэлікс Кляйн, які дагэтуль быў спэцпасланьнікам МЗС Нямеччыны па адносінах з габрэйскімі арганізацыямі і праблемах антысэмітызму.

У дзень заступленьня на пасаду Кляйн выказаў занепакоенасьць цяперашнім становішчам у Нямеччыне.

Ён высока ацаніў вялікую ўвагу грамадзтва да гэтай тэмы, якая, паводле яго словаў, зьяўляецца «зброяй у барацьбе з антысэмітызмам». У якасьці прыкладу Кляйн прывёў скасаваньне музычнай прэміі «Рэха» пасьля таго, як яе прысудзілі рэпэрам Kollegah і Farid Bang за альбом з песьняй антысэміцкага зьместу.

Кляйн выказаўся за улік выпадкаў праяў антысэмітызму па ўсёй Нямеччыне і паабяцаў, што стварэньне такога рэестру стане адной з галоўных яго задач на новай пасадзе.

Паводле словаў упаўнаважанага, гэты крок дапаможа паказаць супярэчлівасьць паліцэйскай статыстыкі, згодна зь якой у Нямеччыне больш за 90 адсоткаў усіх правапарушэньняў антысэміцкага характару робяць правыя радыкалы. На думку прадстаўнікоў габрэйскіх абшчын Нямеччыны, галоўная пагроза зыходзіць не ад праварадыкалаў.

Новы упаўнаважаны заклікаў мусульманскія абшчыны Нямеччыны да ўдзелу ў барацьбе з антысэмітызмам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG