Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэцюю асобу Ватыкану будуць судзіць. Кардынала абвінавачваюць у пэдафіліі


Кардынал Джордж Пэл

Скарбнік Ватыкану аўстраліец Джордж Пэл паўстане перад судом прысяжных па абвінавачваньнях ва ўчыненьні злачынстваў сэксуальнага характару.

Па вынікам папярэдніх слуханьняў суд Мэльбурну зьняў з кардынала частку абвінавачваньняў. Аднак судзьдзя палічыла аргумэнты абвінавачваньня дастатковымі для судовага разбору. Пэл сваю віну катэгарычна адмаўляе.

Пэла называюць трэцяй асобай у герархіі Рымска-каталіцкай царквы. У чэрвені мінулага году яго абвінавацілі ў пэдафіліі. Тады кардынал узяў бестэрміновы адпачынак у Ватыкане, каб вярнуцца ў Аўстралію. Ён заявіў, што мае намер асабіста прыйсьці ў суд і «ачысьціць сваё добрае імя».

У Ватыкане пацьвердзілі, што Сьвяты Пасад прыняў да ведама рашэньне суду Аўстраліі. У заяве таксама гаворыцца, што адпачынак кардынала застаецца ў сіле.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG