Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта ў рубрыцы «Жывіце разумна» газэты The New York Times піша Тым Гэрэра.

«Несьвядомае зьмяшчэньне» — такім тэрмінам можна азначыць зьяву, якая зацямняе нам вочы і прымушае мозг падладжвацца. Калі мы паглядзім на сябе збоку і расплюшчанымі вачыма, то зразумеем, што яна ахоплівае практычна ўсе бакі нашага жыцьця.

Шкодныя стэрэатыпы

«Несьвядомае зьмяшчэньне» схіляе мозг да пэўных высноваў. Калі мы, напрыклад, у цягніку мэтро бачым цалкам пусты вагон, то пачынаем думаць, што так і трэба, значыць гэты вагон вызалены адміністрацыяй, і бяжым у вагон суседні, дзе ёсьць пасажыры.

Агулам, такі псыхалягічны трук мае сэнс, бо калі б мы пачалі аналізаваць кожны сэнсарны стымул, атрыманы нашым мозгам, то ў нас ня хопіць часу на прыняцьце нейкіх важных рашэньняў.

Але ў гэтага працэсу ёсьць і цёмны бок. Некаторыя культурныя забабоны могуць кадзіраваць мозг на прыняцьце рашэньняў, якія акажуцца недакладнымі, няпоўнымі або шкоднымі.

Вынікі дасьледаваньняў

Дасьледаваньні выявілі, што ва ўмовах калектыўнай працы, замест таго, каб вызначыць, ці мае той ці іншы чалавек сапраўдны вопыт, мы часта давяраемся культурным стэрэатыпам, якія падмяняюць вопыт працы. Такія якасьці, як упэўненасьць, экстравэрсія і гаварлівасьць могуць пераважыць сапраўдныя веды пры аналізе, ці зьяўляецца той чалавек экспэртам.

наш мозг можа інстынктыўна давяраць людзям толькі таму, што яны ўпэўнена гучаць

Іншымі словамі, наш мозг можа інстынктыўна давяраць людзям толькі таму, што яны ўпэўнена гучаць — нібыта, сапраўды ведаюць тое, пра што гавораць.

Халіл Сьміт, спэцыяліст у галіне бізнэс-стратэгіяў, напісаў захапляльную гісторыю, у якой прывёў вынікі цікавага дасьледаваньня. Яно паказала, што «эфірны час» — колькі хтосьці кажа — «зьяўляецца больш моцным індыкатарам успрыманьня ўплыву, чым фактычны, сапраўдны досьвед».

Усьведамленьне таго, што можам падпадаць пад уплыў стэрэатыпаў, зьяўляецца першым крокам на шляху да пераадоленьня гэтай праблемы. Мы можам навучыцца быць больш уважлівымі і асьцярожнымі да сыгналаў, якія падае мозг адносна людзей, якіх мы ўспрымаем як надзейных і дасьведчаных.

Як змагацца з сабой

Самае галоўнае — навучыцца лавіць сябе і рабіць крок назад, калі мы заўважаем, што апынуліся ў коле людзей, якія толькі адчуваюць сябе аўтарытэтнымі — без увагі на тое, праецыруюць яны давер ці дамінуюць у размове. Тады трэба спытацца ў сябе, ці сапраўды яны вартыя даверу? Ці ёсьць у іх падставы для прэтэнзіі?

Будзьце ўважлівыя ў кожнай падобнай сытуацыі, старайцеся паглядзець на яе збоку і ніколі не спыняйцеся вучыцца — большы досьвед забясьпечыць большую верагоднасьць выкрыцьця таго, хто толькі ўдае зь сябе разумнага і дасьведчанага.

  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG