Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэй, Макрон і Мэркель: пагадненьне з Тэгеранам можна дапоўніць

Акцыя супраць пагаднення з Іранам, Нью-Ёрк, лета 2015 году, архіўны здымак
Акцыя супраць пагаднення з Іранам, Нью-Ёрк, лета 2015 году, архіўны здымак

Лідэры Вялікабрытаніі, Францыі і Нямеччыны пагадзіліся з тым, што дзеючае цяпер ядзернай пагадненьне з Іранам зьяўляецца найлепшым сродкам, каб не дапусьціць ператварэньня Ірану ў ядзерную дзяржаву.

З такой заявай выступіла ў нядзелю канцылярыя брытанскага прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй. Яна правяла тэлефонныя перамовы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і канцлерам ФРН Ангелай Мэркель.

Усе трое, аднак, пагадзіліся, што дзеючае пагадненьне, магчыма, мае патрэбу ў дадатку. Напрыклад, яно магло б удакладніць праблему балістычных ракет, а таксама пытаньні аб дэстабілізуючай ролі Тэгерану ў блізкаўсходнім рэгіёне.

Гэтая інфармацыя зьявілася на фоне надыходзячага ў канцы траўня тэрміну, названага прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам момантам прыняцьця рашэньня ў справе падаўжэньня эканамічных санкцый супраць Ірану.

У Вашынгтоне неаднаразова заяўлялі, што шматбаковае міжнароднае пагадненьне, падпісанае з Іранам у 2015 годзе, недасканалае, і таму ЗША гатовыя выйсьці зь яго, аднавіўшы дзеяньне эканамічных санкцый.

Пагадненьне, падпісанае ў 2015 годзе вядучымі сусьветнымі дзяржавамі з Іранам, прадугледжвае зьняцце з Тэгерану эканамічных санкцый — у абмен на згортваньне іранскімі ўладамі ядзернай праграмы.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG