Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Армэніі сустрэўся з былым прэм’ерам


Прэзыдэнт Армэн Саргсьян
Прэзыдэнт Армэн Саргсьян

Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саргсьян сустрэўся з былым прэмʼер-міністрам Сэржам Саргсьянам і выконваючым абавязкі кіраўніка ўрада Карэнам Карапэт’янам. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзыдэнта. У паведамленьні адзначаецца, што ён працягвае палітычныя кансультацыі для зьніжэньня ўзроўню ўнутрыпалітычнай напружанасьці.

З сярэдзіны красавіка ў Армэніі праходзяць акцыі супраць прызначэньня былога прэзыдэнта краіны Сэржа Саргсьяна на пасаду прэмʼер-міністра. Пратэсты ўзначаліў апазыцыйны дэпутат Нікол Пашыньян. 23 красавіка Сэрж Саргсьян сышоў у адстаўку з пасады прэмʼер-міністра. Затым у адстаўку сышоў урад, а паўнамоцтвы прэмʼер-міністра перайшлі да першага віцэ-прэмʼера, чальца кіроўнай Рэспубліканскай партыі Армэніі Карэна Карапэт’яна.

Нацыянальны Сход рэспублікі абмяркуе пытаньне аб выбарах новага прэмʼер-міністра на спэцыяльным пасяджэньні 1 траўня. Пашыньян заклікаў грамадзян выйсьці ў гэты дзень на вуліцы і плошчы Ерэвана. Перамовы паміж Пашыньянам і Карапэт’янам з нагоды магчымай кандыдатуры часовага прэмʼера праваліліся, таму што Пашыньян настойвае, што прэмʼерам ня можа быць прадстаўнік кіроўнай Рэспубліканскай партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG