Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне прайшлі перамовы паміж прэзыдэнтам ЗША і канцлерам Нямеччыны


На сумеснай прэс-канфэрэнцыі пасьля перамоваў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адзначыў важнасьць амэрыкана-нямецкага супрацоўніцтва ў сфэры забесьпячэньня міжнароднай бясьпекі, эўраатлянтычнага супрацоўніцтва і эканомікі.

Разам з тым Трамп яшчэ раз заявіў пра важнасьць таго, каб усе краіны-члены NATO ўносілі неабходны ўклад на патрэбы калектыўнай абароны альянсу.

Адказваючы на пытаньні журналістаў, Трамп і Мэркель выказалі агульную пазыцыю па санкцыях супраць Расеі, мэта якіх — прымусіць Расею выконваць міжнароднае права, паважаць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

У сваю чаргу канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, адзначыўшы стратэгічны характар саюзных адносінаў Нямеччыны і ЗША, зьвярнула ўвагу на розьніцу падыходаў Бэрліну і Вашынгтону да дзейнай ядзернай дамовы з Іранам.

Прэзыдэнт Трамп да 12 траўня павінен вырашыць пытаньне аб выхадзе з мiжнароднай дамовы 2015 году і аб увядзеньні санкцыяў у дачыненьні да Тэгерану.

Раней на гэтым тыдні Трамп вітаў у Белым доме іншага эўрапейскага саюзьніка — францускага прэзыдэнта Эманюэля Макрона, які таксама зьяўляецца прыхільнікам захаваньня ядзернага пагадненьня з Іранам.

Перад прыбыцьцём у Вашынгтон Ангела Мэркель прызнавала, што паспрабуе паўплываць на пазыцыю прэзыдэнта ЗША ў гэтым пытаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG