Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт «АВВА» пасьля 35 гадоў маўчаньня запісвае новы альбом


Музыкі гурту «АВВА» зноў сабраліся ў студыі і запісалі кампазыцыі для новага альбому — першага пасьля 35 гадоў маўчаньня, паведамляе ВВС.

Дата яго выхаду не называецца. Вядома толькі, што адна кампазыцыя — «Я ўсё яшчэ ў цябе веру» — прагучыць у сьнежні 2018 на тэлеканалах ВВС і NBC.

Прадстаўнік «АВВА», распавядаючы пра новы альбом, паведаміў, што «гук будзе знаёмы, але асучасьнены».

Швэдзкі квартэт назваў гатовы матэрыял «нечаканым вынікам» іх нядаўняга рашэньня арганізаваць незвычайны «віртуальны гастрольны тур». Замест артыстаў да гледачоў адправяцца іх галяграмы.

Сьпяваць ужывую на адной сцэне музыкі ня будуць, удакладніў прадстаўнік групы.

Гурт «АВВА» быў створаны ў 1972 годзе. Пасьля перамогі на конкурсе «Эўрабачаньне» у 1974-м музыкі прадалі амаль 400 мільёнаў копіяў сынглаў і альбомаў па ўсім сьвеце. У 1982 годзе яны запісалі свой заключны дыск. І ад таго часу больш ня езьдзілі на гастролі, хоць у 2000 годзе квартэту прапанавалі за гэта рэкордны кантракт на 1 мільярд даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG