Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура папярэдзіла галадоўніц у Калінкавічах за несанкцыянаваны сход у кватэры. ВІДЭА

абноўлена

Бацькі асуджаных «за наркотыкі» абвяшчаюць галадоўку, каб сустрэцца з Лукашэнкам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:10 0:00

Тацяна Канеўская з Гомля лічыць галадоўку бацькоў з арганізацыі «Маці-328» апошнім шанцам дамагчыся сустрэчы з кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам.

Сямёра сваякоў асуджаных па крымінальным артыкуле 328 («Незаконнае абарачэньне наркатычных сродкаў») распачалі галадоўку ў Калінкавічах.

Сярод іх маці, сёстры і блізкія сваякі засуджаных з Мазыра, Гомля, Жлобіна і Магілёва. Іх асноўныя патрабаваньні — сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, зьмякчэньне крымінальных артыкулаў па наркотыках і перагляд спраў з жорсткімі прысудамі па 328-м артыкуле ад 2013 году.

«У нас ёсьць надзея, што ён нас пачуе. Мы неаднаразова спрабавалі трапіць да яго на прыём, але атрымлівалі адказы, што „ў цяперашні час прэзыдэнт не прымае“. Маем сказаць, што цяперашні час настаў: трэба глядзець у будучыню», — кажа ўдзельніца галадоўкі Ліяна Шуба.

Яе сын адбывае 10-гадовае пакараньне за недаказаны, які лічыць маці, збыт пяці сотых грама спайсу.

Ліяна Шуба паведаміла Свабодзе, што Алену Казакову, гаспадыню кватэры ў Калінкавічах, дзе праходзіць галадоўка, пракуратура папярэдзіла пра адказнасьць за прадастаўленне памяшканьня для несанкцыянаванага мерапрыемства.

Паводле Ліяны Шубы, яшчэ ў 2016 годзе мацяркі асуджаных уносілі прапановы ў камісію па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў. Дэпутаты правялі маніторынг пакараньняў па 328-м артыкуле, выявілі недарэчнасьці ў правапрымяняльнай практыцы і запэўнілі ўдзельнікаў руху «Маці 328», што рыхтуюцца зьмены ў заканадаўства. Аднак сёлета ў сакавіку сваякі асуджаных атрымалі адказ з профільнай камісіі, што ніякіх паправак і законапраектаў пакуль не прадугледжваецца. А гэта ўжо, адзначае суразмоўніца, пятая сэсія парлямэнту з моманту іхняга звароту.

Тым часам на лецішчы ў Пухавіцкім раёне з такімі ж патрабаваньнямі галадае яшчэ 6 чалавек — 5 маці і адзін бацька засуджаных за наркотыкі.

12 маці вязьняў, асуджаных за наркотыкі, пачалі галадоўку, дамагаюцца сустрэчы з Лукашэнкам

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG