Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская паліцыя пагражае выставіць у Варшаве намётавы лягер і абвясьціць галадоўку


Сілавыя структуры Польшчы рыхтуюцца да агульнапольскай акцыі пратэсту, паведамляе Польскае радыё.

У рамках пратэсту яны хочуць караць вымовамі замест штрафаў, праводзіць падрабязныя кантролі, усталяваць намётавы гарадок у Варшаве, правесьці пікет у Брусэлі, а нават абвясьціць галадоўку. Функцыянэры стварылі анкету, вынікі якой будуць выкарыстаныя ў перамовах з урадам.

Паліцэйскія прафсаюзы скардзяцца на нізкія заробкі, абмежаваньне заробкаў за дадатковыя гадзіны працы і нізкія пэнсіі.

Паводле дадзеных польскай паліцыі, сярэдні заробак паліцыянта ў Польшчы — 800 даляраў, курсант — каля 550. Участковы і супрацоўнік дарожнай паліцыі зарабляюць па 1 000 даляраў. Заробак кіраўніка павятовай паліцыі складае больш за 2000 даляраў.

Сілавыя структуры хочуць павышэньня заробкаў на 650 злотых (185 даляраў). Сілавікі адзначаюць ня толькі фінансавыя, але і кадравыя праблемы. Не хапае новых праваахоўнікаў, а дасьведчаныя паліцыянты сыходзяць на пэнсію.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG