Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі школьны аўтобус сутыкнуўся зь цягніком, загінулі 13 дзяцей

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На поўначы Індыі, у штаце Утар-Прадэш зранку 26 красавіка школьны аўтобус трапіў пад цягнік на нерэгуляваным пераезьдзе, піша Reuters.

У аўтобусе ехалі ў школу 22 дзіцяці, зь іх загінулі 13. Прычыны сутыкненьня пакуль ня выяўленыя, кажа паліцыя.

У Індыі гэта ўжо другая трагедыя за два тыдні, у якой гіне шмат дзяцей: 9 красавіка ня менш за 24 дзіцяці і тры дарослыя загінулі, калі школьны аўтобус зваліўся з горнай дарогі ў штаце Гімачал-Прадэш на поўначы краіны. У студзені 36 чалавек загінулі, калі рэйсавы аўтобус паваліўся ў раку ў штаце Заходняя Бэнгалія.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG