Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон у Кангрэсе ЗША заклікаў змагацца з фэйкавымі навінамі


Эмануэль Макрон выступае ў Кангрэсе ЗША 25 красавіка 2018 году
Эмануэль Макрон выступае ў Кангрэсе ЗША 25 красавіка 2018 году

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў змагацца з фэйкавую навінамі ў інтарэсах абароны дэмакратыі. Такую заяву ён зрабіў у кангрэсе ЗША, дзе ён знаходзіцца з дзяржаўным візытам.

Макрон таксама выказаўся супраць ізаляцыянізму і нацыяналізму. Паводле яго, такія крайнасьці «пагражаюць сусьветнаму дабрабыту». Прэзыдэнт Францыі падкрэсьліў, што гандлёвыя войны нясуць згубныя наступствы і заклікаў Злучаныя Штаты пераасэнсаваць шматбаковы падыход да пытаньняў эканамічнага супрацоўніцтва з іншымі краінамі.

У аўторак, 24 красавіка, Макрон на сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам у Белым Доме заявіў, што Парыж і Вашынгтон маюць намер выпрацаваць новае пагадненьне па іранскай ядзернай праграме. У ім, у прыватнасьці, будуць апісаны меры па абмежаваньні дзейнасьці тэгеранскіх уладаў у Сырыі, Емэне, Лібане і Іраку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG