Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія: адна з партый выйшла з урадавай кааліцыі


Сымбалі «Дашнакцуцюн»
Сымбалі «Дашнакцуцюн»

Армянская рэвалюцыйная фэдэрацыя «Дашнакцуцюн» (АРФД) выступіла з заявай, абвясьціўшы, што спыняе свой удзел у палітычнай кааліцыі з Рэспубліканскай партыяй Армэніі.

«У выніку народнага руху ў Армэніі склалася сытуацыя, якая ўжо на працягу некалькіх дзён трымае ў напружаньні ўсё грамадзтва.

На шчасьце, да гэтага часу ўдалося пазьбегнуць найгоршых сцэнарыяў разьвіцьця. У апошнія дні АРФД пасьлядоўна імкнулася з дапамогай дыялёгу знайсьці прымальнае і разумнае рашэньне ў інтарэсах краіны і народу.

Аднак так ня можа працягвацца доўга. Могуць узьнікнуць сур’ёзныя выклікі. Мы перакананыя, што сытуацыя, якая склалася, павінна вырашыцца выключна ў рамках канстытуцыйнасьці і законаў.

Прымаючы пад увагу цяперашнюю сытуацыю, мы заяўляем аб спыненьні нашага ўдзелу ў палітычнай кааліцыі. Такім чынам, Нацыянальны сход павінен абраць прэм’ер-міністра, які карыстаецца даверам народу для фармаваньня ўраду, праграма ўнутранай і зьнешняй палітыкі якога павінна перасьледаваць наступныя мэты:

а) разрадзіць ўнутрыпалітычную напружанасьць,

б) пераадолець палітычны крызіс,

в) гарантаваць разьвязаньне назапашаных праблем, вызначаючы дакладныя прыярытэты,

г) падрыхтаваць і правесьці пазачарговыя парлямэнцкія выбары з захаваньнем паўнавартасных дэмакратычных умоваў», — гаворыцца ў заяве кіраўніцтва АРФД.

Армэнія: пратэстоўцы перакрываюць дарогі, Карапэт'ян абверг адстаўку. УЖЫВУЮ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG