Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Даніі прызнаў вынаходніка субмарыны вінаватым у забойстве журналісткі


Дацкі інжынэр і вынаходнік Пэтэр Мадсэн.
Дацкі інжынэр і вынаходнік Пэтэр Мадсэн.

У Даніі суд прызнаў вынаходніка падводных лодак Пэтэра Мадсэна вінаватым у забойстве і зьдзеку зь цела журналісткі Кім Валь.

Яго прысудзілі да пажыцьцёвага зьняволеньня. Сьледзтва прыйшло да высновы, што Мадсэн катаваў, а потым забіў журналістку.

Мадсэн адмаўляе абвінавачваньні ў забойстве. Паводле яго, Валь загінула выпадкова, а ён расчляніў яе труп і выкінуў часткі цела ў мора.

23 красавіка на судзе пракурор запатрабаваў прысудзіць Мадсэна да пажыцьцёвага зьняволеньня. Пракурор заявіў, што, на яго думку, Мадсэн, калі апынецца на свабодзе, здольны зноў зьдзейсьніць падобнае злачынства.

Прадстаўніца абвінавачваньня падкрэсьліла, што Мадсэн з прычыны эмацыйных асаблівасьцяў не адчувае спагады і пачуцьця віны.

Хто такі Мадсэн

Мадсэн быў вядомы як вынаходнік трох падводных лодак. Пракаціцца на адной зь іх — 18-мэтровай субмарыне «Наўтылус» — ён запрасіў швэдзкую журналістку Кім Валь.

«Наўтылус» — апошні зь яго праектаў — 18-мэтровая міні-субмарына, якая зьяўляецца найбуйнейшай у сьвеце прыватнай падлодкай. Валь як раз пісала артыкул пра вынаходніка.

Як журналістка зьнікла з падлодкі

10 жніўня мінулага году ў сем гадзін вечара Мадсэн і Валь на падлодцы пакінулі бухту Капэнгагена. Тады Кім Валь бачылі жывой апошні раз.

Паводле першапачатковага пляну, «Наўтылус» павінен быў вярнуцца назад у порт 10 жніўня ўвечары, але падлодка зьнікла. У ноч з 10-га на 11 жніўня бойфрэнд Валь зьвярнуўся ў службу выратаваньня, таму што Кім не вярнулася дадому. На радыёзапыты «Наўтылус» не адказаў, раніцай пачалі пошукавую апэрацыю. Каля 10.30 з борту «Наўтылуса» усё ж паступіў адказ — гэта быў сыгнал бедзтва, Мадсэн паведамляў аб тэхнічных непаладках.

Калі ратавальнікі знайшлі лодку ў бухце Кёге ў 50 кілямэтрах ад Капэнгагену, яна танула. Удзельнік пошукавай апэрацыі распавёў, што бачыў Мадсэна ў рубцы, потым лодка пачала сыходзіць пад ваду.

«Наўтылус» затануў з прычыны праблем з балястнай цыстэрнай«, — сказаў тады вынаходнік журналістам. На пытаньні паліцыі і ратавальнікаў пра лёс Валь Мадсэн адказаў, што высадзіў яе на бераг напярэдадні вечарам, праз тры гадзіны пасьля прагулкі.

Дзе знайшлі журналістку

21 жніўня паліцыя Капэнгагену выявіла на дацкай высьпе Амагер цела жанчыны бяз рук, ног і галавы. Цела адправілі на экспэртызу, і 23 жніўня паліцыя пацьвердзіла: па выніках ДНК-аналізу знойдзенае цела належыць Кім Валь.

У пачатку верасьня Мадсэн зьмяніў свае паказаньні. Ён паведаміў, што Кім Валь загінула ад удару 70-кіляграмовага люку падводнай лодкі, і што гэта быў няшчасны выпадак у выніку моцнай хвалі ад судна, якое праплывала побач.

Мадсэн ад страху, паводле яго слоў, вырашыў пазбавіцца ад цела журналісткі і сьпіхнуў загінулую ў ваду, а затым затапіў і падводную лодку. Пра тое, чаму цела было абезгалоўлена, ён нічога не паведаміў.

6 кастрычніка паліцыя Даніі выявіла два пакеты, у адным зь якіх знаходзіліся рэчы журналісткі, у іншым — галава і ногі. Экспэртыза ўстанавіла, што гэтыя часткі цела належалі менавіта Кім Валь. Часткі цела і адзеньне былі спакаваныя ў плястыкавыя пакеты з нажом і «кавалачкамі цяжкага мэталю», каб яны апусьціліся на дно. Пакеты выявілі паблізу таго ж месца, дзе раней у жніўні знайшлі абезгалоўлены торс журналісткі. Пераломаў знойдзенага чэрапа не выяўлена.

4 кастрычніка на цьвёрдым дыску, які належыць Мадсэну, сьледчыя знайшлі відэа, на якім абезгалоўліваць жанчын. Мадсэн сьцьвярджае, што жорсткі дыск належыць камусьці іншаму, да таго ж усе работнікі лябараторыі мелі да яго доступ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG