Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пагражае выйсьці з дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі


Іран прыгразіў выйсьці з дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі ў выпадку, калі Злучаныя Штаты выйдуць з так званай «ядзернай угоды» з Тэгеранам, якая прадугледжвае зьніжэньне ўзроўню ўзбагачэньня ўрану ў Іране наўзамен на зьняцьце міжнародных санкцый з гэтай краіны. Пра гэта заявіў кіраўнік іранскай Рады нацыянальнай бясьпекі Алі Шамхані.

Прэзыдэнт Ірану Хасан Роўхані ў сераду нэгатыўна адрэагаваў на сумесную ініцыятыву лідэраў ЗША і Францыі Дональда Трампа і Эмануэля Макрона — паспрабаваць перагледзець парамэтры «ядзернай угоды». Пра намер абодвух бакоў удзельнічаць у выпрацоўцы новага пагадненьня па іранскай ядзернай праграме Трамп і Макрон заявілі па выніках перамоваў у Белым Доме ва аўторак.

Роўхані заявіў, маючы на ўвазе Макрона, што ў «лідэра адной эўрапейскай краіны» няма права прымаць рашэньні адносна дамовы, якую заключылі сем краінаў. Зьвяртаючыся да Трампа, ён назваў прэзыдэнта ЗША «камэрсантам», які не разьбіраецца ў міжнароднай палітыцы.

Пагадненьне з Іранам падпісалі ў ліпені 2015 году Вялікабрытанія, Нямеччына, Кітай, Расея, ЗША і Францыя. Масква і Пэкін выступаюць супраць перагляду яго ўмоваў.

Дональд Трамп доўгі час крытыкуе іранскую «ядзерную ўгоду». Да 12 траўня ён павінен ці аднавіць дзеяньне санкцый супраць Ірану — што будзе азначаць выхад ЗША з дамовы — ці падоўжыць мараторый на іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG