Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар будаўніцтва выказаўся за павышэньне заробку беларускім спэцыялістам на будаўніцтве АЭС


За павышэньне заработнай платы беларускім спэцыялістам, якія задзейнічаныя на будаўніцтве АЭС у Астраўцы, выказаўся 24 красавіка, выступаючы ў Савеце Рэспублікі, міністар архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, адказваючы на пытаньні сэнатараў, паведамляе БелаПан.

Тэма ўзьнікла на фоне згаданага падчас дыскусіі скарачэньня колькасьці менавіта беларускіх спэцыялістаў на будаўніцтве атамнай электрастанцыі.

Па словах Чорнага, на першых этапах будаўніцтва АЭС на аб’екце з агульнага ліку занятых працавала 85-86% беларускіх будаўнікоў.

«Калі прыйшлі сёньня да спэцыяльных работ — электрамантажных, цеплатэхнічных, сантэхнічных, там, дзе зусім іншы павінен быць узровень кваліфікацыі, — ёсьць невялікі правал у наяўнасьці такіх спэцыялістаў у Беларусі», — прызнаў міністар.

Ён таксама адзначыў, што такія катэгорыі спэцыялістаў вельмі сурʼёзна запатрабаваныя за мяжой, дзе заработная платы большыя.

«Мы прымем новыя расцэнкі для працы ў нафтавай прамысловасьці. Часткова вырашана пытаньне па атамнай АЭС — парадку 20%», — сказаў міністар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG