Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўцу, які ўехаў у натоўп людзей у Таронта, выстаўлены абвінавачаньні


25-гадовы Алек Мінасян абвінавачаны ў забойстве 10 чалавек і замаху на забойства 13 чалавек. Двое загінулых — грамадзяне Паўднёвай Карэі. Сьцяг на парлямэнцкім узгорку ў Атаве прыспушчаны.

На судовым пасяджэньні ў аўторак, 24 красавіка, 25-гадовы Алек Мінасян не выказваў эмоцый і глядзеў на падлогу. Яго матывы да гэтага часу невядомыя.

Абвінавачаны раней ня быў судзімы. Адзін зь яго былых аднаклясьнікаў распавёў тэлеканалу CBC, што, калі бачыў Мінасяна, той быў заўсёды адзін. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, праз два тыдні Мінасян зноў паўстане перад судом.

Напярэдадні Мінасян у арандаваным фургоне наехаў на групу мінакоў недалёка ад цэнтра Таронта. У выніку загінулі 10 чалавек, у тым ліку двое грамадзян Паўднёвай Карэі, яшчэ 15 былі дастаўлены ў бальніцу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG