Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія фэрмэры наракаюць, што цяжка знайсьці даярку за 1000 эўра


Фэрмэры Скуадаскага раёна Літвы гатовыя плаціць работнікам большы заробак, аднак нават за 1000 эўра «на рукі» і пражываньне знайсьці добрага работніка няпроста, піша delfi.lt.

«Вельмі складана. Работнікам прапануюць ня толькі зарплату, але і пражываньне, акрамя таго, летам плянуем бясплатнае харчаваньне. Ёсьць жадаючыя працаваць, але прыходзяць такія, хто не адрозьнівае карову ад цёлкі, нічога ня ўмеюць. Мала такіх, якія разьбіраюцца ў сваёй справе», — сказала парталу заатэхнік Вілма, якая шукае даярак.

Буйныя фэрмэры кажуць, што знайсьці добрага работніка ня вельмі складана, калі прапануеш афіцыйную зарплату і ўсе сацыяльныя гарантыі. Моладзь, паводле аднаго з працытаваных фэрмэраў, пакідае раёны, дзе прапануюць нелегальны заробак.

У Літве зьнізілася колькасьць жыхароў, якія атрымліваюць зарплату менш за 400 эўра ў месяц. У студзені мінулага года такіх жыхароў было 27%, а ў студзені гэтага — 17%, такія дадзеныя дасьледаваньня, праведзенага кампаніяй INVL Asset Management.

«Працягваецца экстэнсіўны рост». Сярэдні заробак беларускага айцішніка перавысіў 1700 даляраў

Паводле Дэпартамэнта статыстыкі, у IV квартале 2017 сярэдні заробак у Літве быў 848,8 эўра — гэта на 7,6% больш, чым у канцы 2016 года У пачатку гэтага года мінімалка была павялічана з 380 да 400 эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG