Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія адзначае дзень памяці ахвяр генацыду ў Асманскай імпэрыі. Ужывую


У Армэніі адзначаюць 103-я ўгодкі масавага забойства армянскага насельніцтва ў Асманскай імпэрыі ў гады Першай сусьветнай вайны. Гэты традыцыйны дзень памяці праходзіць на наступны дзень пасьля адстаўкі шматгадовага кіраўніка дзяржавы Сэржа Саргсьяна, якая адбылася пад ціскам масавых вулічных пратэстаў.

Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саркісьян, в. а. прэм’ер-міністра Армэніі Карэн Карапэт’ян наведалі ў аўторак мэмарыяльны комплекс «Цыцэрнакабэрд» памяці ахвяр генацыду армян у Асманскай імпэрыі ў 1915 годзе. Сэрж Саргсьян, які сышоў у адстаўку, не прысутнічаў.

Паводле ацэнак армянскіх і многіх незалежных гісторыкаў, падчас Першай сусьветнай вайны ў выніку сыстэматычных забойстваў з боку турэцкіх войскаў загінулі 1,5 млн армян. Турэцкія ўлады лічаць гэтую лічбу завышанай і настойваюць максымум на паўмільёна загінулых, тлумачачы забойства рэаліямі ваеннага часу. Турцыя не прызнае тое, што здарылася ў 1915 годзе «генацыдам» і катэгарычна пярэчыць супраць ужываньня гэтага тэрміна ў адносінах да падзей 1915 году. Каля 30 краін сьвету ўжываюць гэты тэрмін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG