Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі намесьніка гендырэктара «Белшыны»


Супрацоўнікі ГУБАЗіК, АМАП і ДАІ па Магілёўскай вобласьці затрымалі 23 красавіка намесьніка генэральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве адкрытага акцыянэрнага таварыства «Белшына», паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Апэратыўнікі высьветлілі, што службовая асоба атрымала хабар памерам 30 тысяч беларускіх рублёў ад дырэктара будаўнічай арганізацыі.

Мяркуецца, што намесьнік гендырэктара «Белшыны» павінен быў падпісаць з будаўнічай арганізацыяй дамову аб выкананьні дэмантажных і іншых працаў на аб’ектах «Белшыны».

Затрыманы знаходзіцца ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Упраўленьне Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці завяло крымінальную справу паводле трэцяй часткі крымінальнага артыкула 430 «Атрыманьне хабару».

Артыкул прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG