Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп можа сустрэцца з Кім Чэн Ынам за 190 км ад беларускай мяжы


Сталіцай суседняй зь Беларусьсю дзяржавы разглядаецца як адно зь дзевяці месцаў, дзе ў чэрвені можа адбыцца сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.

Варшаву адным з імаверных месцаў правядзеньня гістарычнай сустрэчы назвала агенцтва Bloomberg. Акрамя польскай сталіцай называюць Бангкок, Жэнэву, Хэльсынкі, Сынгапур, Стакгольм, Осла, Прагу і Ўлан-Батар.

Сёньня пра магчымасьць спатканьня ў Варшаве польскага прэзыдэнта Анджэя Дуду запыталі журналісты.

— Гара з гарой ня сыдуцца, а чалавек з чалавекам патэнцыйна могуць заўсёды, а задачай дыпляматыі, асабліва краіны, якая зьяўляецца чальцом Рады Бясьпекі ААН, як Польшча, гэта стварэньне такіх сытуацыяй, каб мір у сьвеце змацаваўся як мага мацней і як мага даўжэй. — адказаў Дуда.

Пішучы пра Польшчу, агенцтва Bloomberg нагадала, што Паўночная Карэя мае ў Варшаве «вялікую па памерах амбасаду». Журналісты ўзгадалі таксама, што першую важную прамову ў Эўропе амэрыканскі прэзыдэнт у ліпені 2017 году зрабіў менавіта ў Варшаве.

Саміт з удзелам Кім Чэн Ына і Дональда Трампа зьяўляецца вынікам дыпляматычных намаганьняў Паўночнай Карэі, якая летась абвясьціла сябе ядзернай дзяржавай. У адказ Рада Бясьпекі ААН увяла жорсткія санкцыі супраць Пхеньяну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG