Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абурыўся — звольнілі дырэктара «Белэнэрга»


Генэральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага прадпрыемства «Белэнэрга» Яўгена Воранава адхілілі ад пасады. Гэтую інфармацыю БелаПАН пацьвердзілі ў Міністэрстве энэргетыкі.

Дату і прычыны звальненьня ў міністэрстве не назвалі.

Пра адхіленьне Воранава ад пасады з прычыны парушэньня дэкрэту № 5 «Аб узмацненьні патрабаваньняў да кіраўнічых кадраў і супрацоўнікаў арганізацый» у сакавіку пісаў TUT.BY, тады гэтую інфармацыю не пацьвердзілі.

У першай палове дня ў сваім звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і народу Аляксандар Лукашэнка абурыўся працай Мінэнэрга.

«Вы чулі, як працуе ў нас міністар энэргетыкі і міністэрства. Нават вялікія начальнікі невядома якіх там канцэрнаў, цяпер разьбіраюся з гэтай структурай, запілі настолькі, што забыліся хадзіць на працу, — сказаў Лукашэнка. — Як толькі выкінулі на вуліцу (даўно гэта трэба было зрабіць), абаронцы ад прэм’ер-міністра да хатніх гаспадынь пабеглі да прэзыдэнта абараняць, які ён добры, пакуль ня тыцнулі носам у тыя праблемы, якія там існуюць».

Прызначэньне Яўгена Воранава кіраўніком «Белэнэрга» ў красавіку 2013 году ініцыяваў сам Лукашэнка. Ранейшых кіраўнікоў Міністэрства энэргетыкі і «Белэнэрга» кіраўнік дзяржавы таксама раскрытыкаваў.

«Белэнэрга» падпарадкаванае Міністэрству энэргетыкі. У канцэрне працуюць больш за 65 тысяч чалавек, у яго склад уваходзяць апарат кіраваньня і 30 арганізацый, у тым ліку 6 рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў электраэнэргетыкі, будаўнічыя арганізацыі, арганізацыі вытворчай інфраструктуры, рэмонтна-наладачныя прадпрыемствы, праектныя арганізацыі і ўстановы адукацыі.

Усё, што трэба ведаць пра зварот Лукашэнкі да дэпутатаў і народу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG