Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэпэр Алег ЛСП: кожны беларус мае прыроджаную параною


Беларускі рэпэр Алег Саўчанка, вядомы пад сцэнічным псэўданімам ЛСП, у нядаўнім інтэрвію на youtube-канале «вДудь» выказаўся пра «беларускую рысу».

Расказваючы вядоўцу Юрыю Дудзю пра тое, чаму падчас жывых выступленьняў ён часам прыбірае нецэнзурную лаянку, якая ёсьць у ягоных запісах, Саўчанка сказаў:

«Ты не зь Беларусі, ты ня рос у Беларусі і ня маеш гэтай беларускай рысы. Я гэта называю "беларуская параноя". Кожны беларус мае прыроджаную параною. Што ён нешта зробіць, а нехта прыдзе і за гэта адлупцуе папругай, і яму будзе кепска. Таму кожны беларус намагаецца сябе паводзіць сьціпла і акуратна».

На відэа прыблізна ад 10:00 (у іншых месцах відэа прысутнічае нецэнзурная лаянка)

«Ты кароль Тулы і Варонежа», — Вінсэнт адказаў ЛСП пра спэкуляваньне беларускай мовай

Пётра Клюеў з гурту ЛСП: «У нас мацюкоў больш, чым у Макса Каржа»

Памёр удзельнік беларускага гурту «ЛСП» Раман Сашчанка

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG