Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў прыгразіў Мэркель і Трампу арыштам, калі яны прыедуць у Чачню


Рамзан Кадыраў

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што ўжо даўно ўвёў санкцыі ў адказ супраць Дональда Трампа, Ангелы Мэркель і іншых заходніх чыноўнікаў, паведамляе агенцтва РИА Новости.

«Калі яны прыедуць у рэспубліку, мы адразу іх затрымаем і пасадзім. Калі ў іх зьявяцца тут рахункі, то адразу заблякуем», — сказаў ён у эфіры тэлеканалу «Россия 24».

ЗША ў сьнежні 2017 году ўнеслі ў «сьпіс Магніцкага» пяцярых расейцаў, улучна з кіраўніком Чачні. Ён трапіў пад санкцыі з фармулёўкай «За парушэньне правоў чалавека». У канцы сакавіка ўезд у краіну Кадыраву і яшчэ 49 асобам з гэтай самай прычыны забараніла таксама Эстонія.

Сам кіраўнік Чачні патлумачыў рашэньне Вашынгтону тым, што ЗША ня могуць дараваць яму адданасьці барацьбе з тэрарызмам, а Таліну — «хлусьлівым дагаджаньнем» амэрыканцам.

ЗША прынялі так званы «закон Магніцкага» у сьнежні 2012 году. Ён прадугледжвае санкцыі ў дачыненьні да расейцаў, датычных на думку амэрыканскіх уладаў, да парушэньняў правоў чалавека.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG