Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване праходзіць шэсьце апазыцыі ў памяць масавых забойстваў армян у Асманскай імпэрыі


У Армэніі ўспамінаюць ахвяраў масавых забойстваў армян у Асманскай імпэрыі 1915-1916 гадоў.

Тысячы жыхароў Армэніі і прадстаўнікоў дыяспары з-за мяжы сёньня наведваюць мэмарыяльны комплекс «Цыцэрнакабэрд».

Сёньня ж армянская апазыцыя правядзе палітычныя кансультацыі з прадстаўнікамі ўлады, паведаміў Нікол Пашыньян, лідэр апошніх пратэстаў у Армэніі, якія завяршыліся адстаўкай прэм’ер-міністра краіны. «Сёньня мы правядзем палітычныя кансультацыі, каб юрыдычна аформіць перамогу народу», — сказаў ён.

Паводле ацэнак армянскіх і многіх незалежных гісторыкаў, падчас Першай сусьветнай вайны ў выніку сыстэматычных забойстваў з боку турэцкіх войскаў загінулі 1,5 млн армян. Турэцкія ўлады лічаць гэтую лічбу завышанай і настойваюць максымум на паўмільёне загінулых, тлумачачы забойства рэаліямі ваеннага часу. Турцыя не прызнае тое, што здарылася ў 1915 годзе «генацыдам» і катэгарычна пярэчыць супраць ужываньня гэтага тэрміна ў адносінах да падзей 1915 году. Каля 30 краін сьвету ўжываюць гэты тэрмін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG