Лінкі ўнівэрсальнага доступу

G7 гатовая ўзмацніць санкцыі, калі «таго патрабуюць дзеяньні Расеі»


«Група сямі» (G7) прамыслова разьвітых дзяржаваў сьвету заявіла пра гатоўнасьць узмацніць санкцыі супраць Расеі і пацьвердзіла падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны ў яе міжнародна прызнаных межах.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным ноччу 24 красавіка афіцыйным паведамленьні па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў G7 у Таронта.

«Улічваючы адказнасьць Расеі ў канфлікце, мы заклікаем яе неадкладна стабілізаваць сытуацыю ў галіне бясьпекі на Данбасе. Нагадаем, што працяг эканамічных санкцый, зьвязаных з Данбасам, выразна зьвязаны з поўнай і незваротнай рэалізацыяй Расеяй менскіх пагадненьняў. Гэтыя санкцыі могуць быць адмененыя толькі тады, калі Расея сапраўды выканае свае абавязацельствы, але мы таксама гатовыя прыняць дадатковыя абмежавальныя меры, калі таго патрабуюць дзеяньні Расеі», — пазначана ў дакумэнце.

Міністры асобна адзначылі «пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека на паўвостраве і парушэньні і злоўжываньні, якія Расея ажыцьцявіла супраць насельніцтва ў Крыме».

Сустрэча міністраў замежных спраў «Групы сямі» ў канадзкім Таронта адбылася 22 — 23 красавіка. У рамках пасяджэньня кіраўнік украінскага МЗС Паўло Клімкін на нефармальным сьняданку абмеркаваў зь міністрамі замежных спраў «Групы сямі» падтрымку рэформаў ва Ўкраіне і фінансавую падтрымку Кіева з боку гэтых краінаў, сытуацыю ў Крыме і на Данбасе, а таксама плян міратворчай місіі на акупаванай частцы Данецкай і Луганскай абласьцей.

Саміт «Групы сямі» на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў адбудзецца ў Таронта ў пачатку чэрвеня.

«Вялікая сямёрка» абмеркавала захады ціску на Маскву і Тэгеран

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG