Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка прынца Ўільяма, спадчыньніка брытанскага пасаду, нарадзіла сына


Кейт і Ўільям
Кейт і Ўільям

Герцагіня Кембрыджская Кэтрын (Кейт Мідлтан), жонка спадчыньніка брытанскага пасаду прынца Ўільяма, нарадзіла трэцяе дзіця — хлопчыка, пра што гаворыцца ў адмысловым паведамленьні Кенсінгтанскага палацу, афіцыйнай рэзыдэнцыі Кейт і Ўільяма.

Інфармацыйнае агенцтва Reuters піша, што дзіця зьявілася на сьвет у 11:01 паводле Грынвіча ў шпіталі сьвятой Марыі (Saint Mary Hospital) у лёнданскім раёне Пэдынгтан.

Роды праходзілі ў прыватным крыле Lindo, дзе кошт пакета паслуг складае 6.000 фунтаў (8.400 даляраў ЗША). Бацька нованароджанага, прынц Ўільям, нарадзіўся ў тым самым шпіталі ў 1982 годзе.

Прэса адзначае, што падчас родаў ён быў побач з жонкай і прысутнічаў пры нараджэньні сына.

Нованароджаны, шосты праўнук каралевы Лізаветы II, зойме пятае месца ў чарзе атрыманьня пасаду — пасьля свайго дзядулі прынца Валійскага Чарлза, таты і брата з сястрой. Яго імя паводле традыцыі мае быць абвешчана празь некалькі дзён. Букмэйкеры прымаюць стаўкі — найбольш верагодныя імёны, на іх думку, Альбэрт, Артур і Фрэд.

У ліпені 2013 году ў Кейт і Ўільяма нарадзіўся хлопчык Джордж, а ў траўні 2015 — дзяўчынка, якую назвалі Шарлотай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG