Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэканомікі Ўкраіны вырашыла, што абмежаваньня беларускага паліва ня будзе, бо немэтазгодна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны адхіліла як немэтазгодную заяву кампаніі «Ўкртатнафта» ўкраінскага бізнэсоўца Ігара Каламойскага аб увядзеньні абмежаваньняў на пастаўкі беларускіх нафтавых прадуктаў.

«Улічваючы адсутнасьць рэзкага і непрадказальнага павелічэньня імпарту, Міжведамасная камісія ў пытаньнях міжнароднага гандлю ўхваліла рашэньне аб немэтазгоднасьці пачатку спэцыяльнага расьсьледаваньня. Апроч таго, камісія прыслухалася да меркаваньня грамадзкасьці, што ўвядзеньне бар’ераў на імпарт можа прывесьці да дэстабілізацыі рынку маторнага паліва, узьнікненьня дэфіцыту і імклівага павелічэньня цэнаў як на паліва, так і на іншыя спажывецкія тавары», — паведамілі ў Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця.

Пры гэтым камісія зьвярнула ўвагу, што цяпер вытворчасьць маторнага паліва ва Ўкраіне ажыцьцяўляюць толькі два заводы зь сямі існуючых: нафтаперапрацоўчы Крэменчугскі і газаперапрацоўчы Шабялінскі.

«Аднак наяўныя вытворчыя магутнасьці ня здольныя цалкам задаволіць попыт спажыўцоў на паліва. Такім чынам, рынак маторнага паліва больш як на 80% залежыць ад імпартных паставак як зь Беларусі і Расеі, так і з краінаў Эўразьвязу — Літвы ды Польшчы», — адзначылі ў міністэрстве.

Напрыканцы сакавіка кампанія «Укртатнафта» зьвярнулася з заявай да Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны па абмежаваньне з 1 траўня прысутнасьці беларускіх нафтапрадуктаў на ўкраінскім рынку.

Свае патрабаваньні «Укртатнафта» патлумачыла тым, што Мазырскі НПЗ на 42 адсоткі апасродкавана належыць расейскім кампаніям «Газпромнефть» і «Роснефть», якія ва Ўкраіне ўключаныя ў санкцыйны сьпіс і да якіх прымяняюцца абмежаваньні на камэрцыйныя і партнэрскія дачыненьні.

Украінскі алігарх Каламойскі абвясьціў вайну беларускаму паліву

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG