Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ў Маскве затрымала дзясяткі пратэстоўцаў каля Армянскай царквы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Маскве праваахоўнікі позна ўвечары ў нядзелю затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек на акцыі пратэсту супраць прызначэньня Сэржа Саргсьяна прэм’ер-міністрам Армэніі, паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на інфармаваную крыніцу. У Ерэване мітынг пратэсту 22 красавіка сабраў некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

Па зьвестках «Інтэрфакса», акцыя супраць прэм'ер-міністра Армэніі Сэржа Саргсьяна ў Маскве адбылася ў двары Катэдральнага сабора Армянскай царквы на Алімпійскім праспэкце. У мерапрыемстве ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек, большая частка зь іх былі затрыманыя.

Пратэсты ў Армэніі: што адбываецца і з чаго ўсё пачалося

У Ерэване з 13 красавіка працягваюцца акцыі пратэсту супраць прызначэньня Саргсьяна на пасаду прэм’ер-міністра Армэніі. У нядзелю Сэрж Саргсьян на некалькі хвілінаў сустрэўся зь лідэрам апазыцыі Ніколам Пашыньянам, ухваліўшы згоду сваіх супернікаў пайсьці на дыялёг. Аднак Пашыньян заявіў, што гэта непаразуменьне: размова з Саргсьянам магчымая, на думку апазыцыянэра, толькі пра ўмовы ягонай адмовы ад улады. Прэм’ер назваў такі падыход шантажом і пакінуў месца сустрэчы.

Пасьля заканчэньня перамоваў Нікол Пашыньян заклікаў грамадзян з падвоеным размахам працягнуць акцыі пратэсту і ўзначаліў шматлюднае шэсьце па цэнтральных вуліцах Ерэвану. Хутка праваахоўнікі затрымалі Нікола Пашыньяна, а потым пачалі разгон дэманстрацыі, з ужываньнем сілы яны затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі. Былі затрыманыя таксама іншыя апазыцыйныя дэпутаты Сасун Мікаэлян і Арарат Мірзаян.

Нягледзячы на разгон шэсьця і затрыманьня яго лідэраў, пратэстоўцы працягнулі акцыю. У выніку сутычак з паліцыяй, а таксама а таксама ў выніку нападаў групы асобаў у масках на дэманстрантаў пацярпелі 15 чалавек. Як паведаміла ўвечары армянская паліцыя, усяго было затрымана 277 удзельнікаў акцыі.

Пратэстоўцы ў Ерэване дамовіліся штодня працягваць акцыі грамадзкага непадпарадкаваньня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG