Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Sunday People: Скрыпаля атруціў былы афіцэр ФСБ


Брытанскае выданьне The Sunday People са спасылкай на паліцыю піша, што былога палкоўніка расейскага ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію атруціў 54-гадовы былы афіцэр ФСБ, які мае кодавае імя Гордан. Лічыцца, што ён выкарыстоўвае яшчэ і імя Міхаіл Савіцкіс, а таксама два іншыя псэўданімы.

Брытанская паліцыя лічыць, што ён ужо вярнуўся ў Расею, і ў іх ня будзе магчымасьці дапытаць яго. Мяркуецца, што ў атручваньні Скрыпалёў удзельнічала каманда з шасьці чалавек.

Імя Гордана стала вядома пасьля пяці гадзін допыту паліцыяй у Лёндане на гэтым тыдні перабежчыка з КДБ Барыса Карпічкова, які паведаміў выданьню Mirror, зь якім The Sunday People дзеліць інтэрнэт-сайт, што ён і Гордан перасекліся ў пачатку 1990-х гадоў. Яны нібыта ведалі адзін аднаго, калі Карпічкоў быў маёрам ФСБ і працаваў у Латвіі, а Гордан быў ягоным падначаленым.

"Ён быў вельмі разумным, адукаваным, амбіцыйным і бязьлітасным чалавекам, — сказаў Карпічкоў. Ён паведаміў, што Гордан выкарыстоўваў прыкрыцьцё пасьпяховага бізнэсоўца ў сфэры бясьпекі.

Сяргей Скрыпаль і яго дачка былі атручаныя ў горадзе Солсбэры на поўдні Англіі. Вялікабрытанія абвінаваціла ў атручваньні Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG