Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі памерла найстарэйшая жыхарка плянэты


Набі Тадзіма
Набі Тадзіма

Як паведамляе ABC, Набі Тадзіма (Nabi Tajima), якая лічылася найстарэйшай жанчынай на плянэце, памерла ва ўзросьце 117 гадоў у бальніцы японскага горада Кікаі. У мэдыцынскай установе яна знаходзілася са студзеня 2018 году.

Набі Тадзіма нарадзілася 4 жніўня 1900 году. У яе 140 нашчадкаў, уключаючы 35 прапрапраўнукаў.

Жыхарка Японіі была прызнаная найстарэйшай жанчынай на плянэце каля паўгода таму, калі памерла Вайолет Браўн (Violet Brown) зь Ямайкі, якой таксама было 117 гадоў.

Амэрыканскае таварыства геранталёгіі лічыць, што цяпер найстарэйшай жыхаркай плянэты зьяўляецца іншая японка, Чыё Ёсіда (Chiyo Yoshida. Ёй споўніцца 117 гадоў празь 10 дзён.

А найстарэйшым беларусам сьвету да нядаўняга часу лічыўся асьветнік і навуковец Барыс Кіт. Ён памёр 1 лютага 2018 году ў Франкфурце-на-Майне на 108 годзе жыцьця.

Як жыць 107 гадоў. Правілы жыцьця Барыса Кіта
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:58 0:00

Памарозіў ногі на Лютаўскай рэвалюцыі, галадаў пасьля Кастрычніцкай, — Барыс Кіт пра падзеі 100 гадоў таму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG