Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стадыён «Дынама» адкрыюць пасьля рэканструкцыі 21 чэрвеня


Рэканструкцыя стадыёна, ілюстрацыйнае фота
Рэканструкцыя стадыёна, ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведаміў старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац, які 21 красавіка працаваў там на суботніку, на ўсталяваньні сыстэм дрэнажу поля.

На рэканструкцыі «Дынама» занятыя да 1,5 тысячы чалавек, праца арганізаваная ў тры зьмены. Сабраныя ўсе будаўнічыя рэсурсы горада, частка якіх вызвалілася пасьля ўводу ў эксплюатацыю Цэнтра мастацкай гімнастыкі, паведамляе БЕЛТА.

Завершыць рэканструкцыю плянуюць да 31 траўня. Амаль гатовыя ўсе трыбуны, завяршаецца чыставое аздабленьне ўнутраных памяшканьняў, вядзецца падшыўка даху, змантажаваныя вітражныя сыстэмы на фасадзе. Фарбуюць фасад стадыёна з боку вуліцы Ульянаўскай. Над стадыёнам усталявалі чатыры мачты асьвятленьня з магутнымі пражэктарамі. На полі рыхтуюцца асновы пад сыстэмы паліву і абагрэву. Рулонны зялёны газон мяркуецца ўсталяваць на пачатку траўня.

Рэканструкцыя стадыёна «Дынама» пачалася ў 2012 годзе. 2 гады ​таму на суботніку на «Дынама» працаваў Аляксандар Лукашэнка, выконваў працы на бэтанаваньні маналітных перакрыцьцяў трыбуны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG