Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з самых папулярных і багатых дыджэяў сьвету памёр маладым


Авічы (Тым Бэрглінг)
Авічы (Тым Бэрглінг)

Швэдзкі дыджэй і музычны прадусар Тым Бэрглінг, вядомы пад сцэнічным імем Авічы (Avicii), памёр 20 красавіка, паведаміла агенцтва Reuters. Паводле дадзеных часопісу Forbes, у 2013 годзе ён уваходзіў у дзясятку самых высокааплатных дыджэяў свету з гадавым прыбыткам 20 млн даляраў.

​Тым Бэрглінг нарадзіўся ў 1989 годзе ў Стакгольме. Ён пачаў кар’еру, зрабіўшы рэмікс на музычную тэму з відэагульні Lazy Jones.

13 верасьня 2013 году Авічы выпусьціў свой дэбютны студыйны альбом True. У сакавіку 2014 году Авічы быў шпіталізаваны ў сувязі зь цяжкім захворваньнем. 2 кастрычніка 2015 года Авічы выпустціў свой другі студыйны альбом пад назвай Stories. У сакавіку 2016 году Авічы абвясьціў аб заканчэньні публічных выступаў і тураў. У мінулым годзе ён выпусьціў міні-альбом, які складаецца з 6 кампазыцый. 20 красавіка 2018 году Авічы раптоўна памёр у Амане. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай сьмерці стаў панкрэатыт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG