Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры дні ў польскім Сэйме начуюць пратэстоўцы. Сёньня да іх прыехаў прэзыдэнт, а ўрад паабяцаў дапамогу


Трэці дзень запар у польскім Сэйме адбываецца сядзячы страйк. Родныя і апекуны асобаў з абмежаванымі магчымасьцямі начуюць у фае парлямэнту, патрабуючы ўвядзеньня штомесячнай даплаты ў памеры 150 даляраў на рэабілітацыю дзяцей, якія дасягнулі 18 гадоў і ня могуць весьці самастойнае жыцьцё.

​Другое патрабаваньне — павысіць сацыяльную дапамогу да 300 даляраў.

Сёньня сустрэцца з удзельнікамі пратэсту ў Сэйм прыехаў прэзыдэнт Анджэй Дуда. Удзельнікі пратэсту паказалі кіраўнік дзяржавы перадвыбарчы ролік, у якім ён абяцаў дапамагчы сем’ям, якія выхоўваюць асобаў з абмежаванымі магчымасьцямі. Дуда паабяцаў дапамагчы пратэстоўцам выканаць іх пастуляты.

Міністар сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска заявіла сёньня на прэс-канфэрэнцыі, што да канца верасьня будзе распрацаваная першая ў краіне Стратэгія дзеяньняў у падтрымку людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Яна прадугледжвае павелічэньне памеру кампэнсацый выдаткаў за наведваньне тэрапэўтычных і рэабілітацыйных заняткаў, больш высокі парог даходу ў праграме сацыяльнай падтрымкі «Сямʼя 500+», магчымасьць атрыманьня апекунамі дапамогі для беспрацоўных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG